Лозунг «Breast is best» не спрыяе павелічэнню колькасці маладых мам, якія жадаюць карміць дзіцяці грудзьмі, паведамляюць актывісты кампаніі па прапагандзе груднога гадавання. Яны лічаць, што кармленне грудзьмі не павінна падавацца як нешта асаблівае і выключнае, а замест лёзунгу «Breast is best» варта прасоўваць ідэю груднога гадавання як «біялагічнай нормы».
На сённяшні дзень 8 з 10 жыхарак Англіі пачынаюць карміць грудзьмі пасля родаў. Але толькі кожная пятая мама працягвае гэта рабіць пасля таго, як дзіцяці споўніцца 6 месяцаў.
«Прыйшоў час стварыць найбольш камфортныя ўмовы для маці з груднымі немаўлятамі, каб яны маглі карміць сваіх малых у любым месцы, куды б яны не накіраваліся, няхай гэта будзе рэстаран або магазін», лічыць Джанет Файл (Janet Fyle) з Каралеўскага акушэрскага каледжа.
Грудное гадаванне павінна стаць фізіялагічнай нормай і ўспрымацца мамамі і грамадствам, як найбольш натуральны спосаб гадоўлі немаўлятаў.
Крыніца: News.bbc.co.uk